Вяселая матэматыка

У працэсе гульні дзеці засвойваюць складаныя матэматычныя паняцці, вучацца лічыць, чытаць і пісаць, а ў развіцці гэтых навыкаў дзіцяці дапамагаюць найбліжэйшыя людзі — яго бацькі. Але гэта не толькі трэніроўка, гэта таксама і цудоўна праведзены час разам з уласным дзіцем. Аднак у імкненні да ведаў важна не перашчыраваць. Самае галоўнае — гэта прывіць малому цікавасць да спазнання. Для гэтага заняткі павінны праходзіць у захапляльнай гульнявой форме. Галоўнае пры навучанні ліку, зусім не авалоданне вылічальнымі навыкамі, а разуменне таго, што азначаюць лікі і для чаго яны патрэбныя. Веды яго будуць больш трывалымі, калі вы будзеце іх замацоўваць і дома.

Варта да школы навучыць дзіця адрозніваць:

— прасторавае размяшчэнне прадметаў (уверсе, унізе, справа, злева, пад, над і т. д.);

— пазнаваць геаметрычныя фігуры (круг, квадрат, прамавугольнік, трохвугольнік, авал, ромб, і інш. );

-велічыню прадметаў;

— паняцці «больш», «менш», «частка», «цэлае».

Адна з формаў навучання элементарным матэматычным уяўленням — гульня.

Прыклады гульняў для дзяцей:

  • Гульня «Наадварот» (тоўсты — тонкі, высокі — нізкі, шырокі-вузкі).

  • Гульня «Прыйшлі госці» (вызначэнне без ліку роўнасці і няроўнасці дзвюх груп прадметаў прыёмам накладання). Выкарыстоўваць тэрміны «больш», «менш», «роўна«. Важна звярнуць увагу, каб дзіця не пералічвала адзін і той жа прадмет двойчы.

  • Гульня «Назаві суседзяў» (дарослы называе лік, а дзіця — яго суседзяў). Напрыклад, дарослы кажа: «Два», а дзіця называе: «Адзін, тры».

  • Гульня «Падзялі прадмет» (торт на 2, 4 і г.д. частак). Паказаць, што цэлае заўсёды больш часткі.

  • Гульня «Знайдзі пару» (перад дзіцем у шэраг ляжаць лікавыя карткі, на якіх намаляваныя або налепленыя прадметы). Дарослы паказвае лічбу, а дзіця знаходзіць адпаведную картку.

  • Лік у дарозе. Дзеці вельмі хутка стамляюцца ў транспарце. Гэты час можна правесці з карысцю, калі вы будзеце разам з дзіцем лічыць. Злічыць можна якія праязджаюць трамваі, колькасць пасажыраў-дзяцей, крамы ці аптэкі.

  • Мячы і гузікі. Паняцці прасторавага размяшчэння лёгка засвойваюцца ў гульні з мячом: мяч над галавой (уверсе), мяч каля ног (унізе), кінем направа, кінем налева, наперад-назад. Заданне можна і ўскладніць: ты кідаеш мяч правай рукой да маёй правай рукі, а левай рукой — да маёй левай.

  • Лік на кухні. Кухня — выдатнае месца для зразумення асноў матэматыкі. Дзіця можа пералічваць прадметы сервіроўкі, дапамагаючы вам накрываць на стол. Або дастаць з халадзільніка па вашай просьбе тры яблыкі і адзін банан.

  • Збяры квадрат. Вазьміце шчыльную паперу розных колераў і выражце з яе квадраты аднаго памеру — скажам, 10 х 10 см. Кожны квадрат разрэжце па загадзя вызначаным лініям на некалькі частак. Адзін з квадратаў можна разразаць на дзве часткі, іншы — ужо на тры. Самы складаны варыянт — набор з 5-6 частак. А потым давайце дзіцяці па чарзе наборы дэталяў, няхай ён паспрабуе аднавіць з іх цэлую фігуру.

УСЁ ГЭТА ДОБРА ПАДРЫХТУЕ ДЗІЦЯ ДА ВУЧОБЫ Ў 1-М КЛАСЕ ШКОЛЫ І ЗРОБІЦЬ ЯЕ ЦІКАВАЙ І ПАЗНАВАЛЬНАЙ!

Добавить комментарий