Музычная забава «Калядкі»

6 студзеня ў дзіцячым садку прайшла забава Калядкі.

Добры эмацыйны настрой падаравалі  калядоўшчыкі як дзецям, так і супрацоўнікам дзіцячага садка.

Удзельнікі свята выканалі калядныя  песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя переплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Свята прынясло дзецям незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася  вясёлым. З пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі и падарарунками.

Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай  культуры і яе традыцый. Гэта з’яўляецца неад’емнай часткай духоўна-маральнага  і патрыятычнага выхавання дзяцей.

Добавить комментарий