Дзень памяці жыхарам вёскі Хатынь.

22 сакавіка — сумная дата ў народным календары Беларусі. Гэты дзень мы, беларусы,  перажываем з асаблівым болем — 80 гадоў таму вёска Хатынь з усімі яе жыхарамі была спалена дашчэнту фашысцкімі захопнікамі і іх паслугачамі. Больш за 200 вёсак падзялілі горкі лёс Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, так ніколі і не адрадзіўшыся. Звыш 10 тысяч сёл і вёсак пацярпелі падчас акупацыі. Страшныя пацверджанні зверстваў фашыстаў на беларускай зямлі выкрываюцца да гэтага часу. Шматлікія факты сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыцьцяўлялі нацысты.

Мы, спадчыннікі пераможцаў, не маем ніякага маральнага права здрадзіць памяці пра тыя трагічныя падзеі. Мы будзем свята шанаваць несмяротны подзвіг нашых старэйшых пакаленняў і заўсёды дзякаваць ім за нашу свабоду, заваяваную такой неймаверна дарагой цаной.

Памяць аб ахвярах карычневай чумы ніколі не павінна згаснуць. Мы павінны зрабіць усё, каб гэта не паўтарылася ізноў.

Добавить комментарий