Давайте вместе заботиться о безопасности детей!
Научим детей безопасному поведению!
Научим детей безопасному поведению!
Сення, 31 мая ў садку адбылося развітанне з дзіцячым садам. Нашы выхаванцы паказалі гасцям, што яны на самай справе «Лепшыя за ўсіх». Бацькі і госці пад апладысменты сустракалі кожны нумар цікавай святочнай праграмы, якую падрыхтавалі выхаванцы.
У добры шлях, маленькія пакарыцелі навукі!
30 мая ў Мураўскім дзіцячым садзе №23 у рамках тыдня «Берагошы» з дзецьмі праведзена забава «Вучым Нязнайку берагчы энергарэсуры». Пад час забавы дзеці выказвалі свае меркаванні пра клопат аб прыродзе, аб спажыванні электраэнергіі і яе эканоміі.
Забава была вяселай і пазнавальнай. А пры канцы забавы выхаванцы атрымалі ад Нязнайкі смайлікі ў выглядзе сонейка, якое радуецца ведам дзяцей.
29 мая ў «Мураўскім дзіцячым садку №23 Пружанскага раена» з выхаванцамі старшай рознаўзроставай групы праведзена забава «Беражыце святло», у рамках якой дзеці гулялі ў пазнавальныя гульні, дзяліліся сваімі ведамі аб эканоміі электраэнергіі дома.
А з выхаванцамі малодшай рознаўзроставай групы праведзены тэматычны занятак: «Калі сонейка спіць?».
28 мая ва ўстанове педагогамі падрыхтаваны кансультацыі для бацькоў па беражлівым адносінам да расходу электраэнергіі: «Беражыце электаэнергію», і «Энеросбережение — не экономия, а умелое потребление».
Паважаныя бацькі!
31 мая ў 15.30 ва установе адбудзецца свята «Бывай садок», дзе нашы выхаванцы пакажуць вам свае веды і сваё жаданне смела ісці ў першы клас. Просім вас падтрымаць іх смелае жаданне.
Паважаня бацькі!
Дашкольная ўстанова будзе працаваць у
маі па наступным графіку:
1 мая — выхадны дзень,
4 мая (субота) – рабочы;
5,6,7,8,9 мая – выхадныя дні;
10 і 11 мая– рабочыя дні;
Плануйце сваю працоўную дзейнасць так, каб вашы дзеці не заставаліся ў гэтыя дні без нагляду.
Мэта: вучыць дзяцей адэкватнай мадэлі зносін. Развіваць уменні праяўляць эмпатыю, добразычлівасць, уменне падтрымліваць пазітыўны настрой.