Свята «Бывай садок»

29 мая у садку адбылося знакавае мерапрыемства для выхаванцаў старшай групы. Яны развіталіся з цацкамі і абяцалі стаць добрымі вучнямі ў школе. Свае віншаванні дзецям перадалі і з адміністацыі ОАО Мурава. Усім будучым вучням уручылі партфелі. Дзеці загадалі свае жаданні і выпусцілі іх у будучыню.

Продолжить чтениеСвята «Бывай садок»

Бяспека — клопат заўжды актуальны і неабходны.

Паважаныя бацькі!

Давайце разам вучыць дзяцей бяспецы на дарозе, дома,

у час гульні  сваім прыкладам.

 

Продолжить чтениеБяспека — клопат заўжды актуальны і неабходны.

8 Сакавіка!

Мамін дзень адзначалі віншаваннямі і маляты. Яны прыгатавалі для матуль і песню, і танец, і нават аркестр гучаў у гонар свята. А яшчэ маляты на дыване выкладвалі для матуль прыгожую паляну кветак. Аднак самым цеплым віншаваннем былі прыгатаваныя дзецьмі падарункі і пацалункі.

Продолжить чтение8 Сакавіка!

Са Святам, матулі!

Са святам, мілыя матулі! Так віншавалі выхаванцы 2 рознаўзроставай групы сваіх любых матуль, бабуль.

У падарунак для самых родных і чулых сардэчак былі падрыхтаваны песні, танцы, вершы і нават спробы здымаць фільм пра сям’ю. А на прыканцы свята матулі атрымалі падарункі, якія выхаванцы майстравалі сваімі рукамі і ад усяго свайго вялікага дзіцячага сэрдца прыпаднеслі ім.

Продолжить чтениеСа Святам, матулі!