Маршрут выхаднога дня!
Багата ў Беларусі мясцін, якія вабяць вока, маняць нас сваей прыгажосццю, гаманяць аб гістарычных падзеях. Глядзець не пераглядзець усе хараствонашай радзімы. Аднак хочацца спыніць вас тут, на нашай малой радзіме. Запыніцеся, азірніцеся. Тут, у роднай весачцы, пачынаецца наша дарога і дарога нашых дзяцей ў жыцце. А ці ўсе мы ведаем аб ей, а ці ўсе мы бачылі тут. Можа і ведаем, можа і бачылі, але ці данеслі да малят любоў да родных мясцін. Маральнае выхаванне дзяцей пачынаецца ў сям’і. Спяшайцеся пабыць разам, палюбавацца знаемымі краявідамі разам, знайсці нешта новае ў даўно знаемым.
А вось і маршрут: лес, возера вясной, у летку, у восень за грыбамі, зімой на санках –кожны сезон падарыць свае ўражанні, а мясцоваць тая ж.
Ці іншы маршрут: адкуль ХЛЕБ прыйшоў. Гул трактароў вясной, падрыхтока зямель да сяўбы, сяўба, першыя ўсходы, залотое поле, камбайны ў полі і вось асеннія матывы работ – як пазнавальна гэта для дзяцей, асабліва, калі вы разам.
А можа сустэнем каго ў полі: зубры, касулі, зайцы, коршуны — відовішча, а яно блізка, толькі выйдзі за веску, азірніся.
Спяшайцеся з дзецьмі ўбачыць усе знаемыя вам краявіды, здзіўляйцеся, як і яны.
Поспехаў Вам!