Тыдзень Берагошы

29 мая ў «Мураўскім дзіцячым садку №23 Пружанскага раена» з выхаванцамі старшай рознаўзроставай групы праведзена забава «Беражыце святло», у рамках якой дзеці гулялі ў пазнавальныя гульні, дзяліліся сваімі ведамі аб эканоміі электраэнергіі дома.

А з выхаванцамі малодшай рознаўзроставай групы праведзены тэматычны занятак: «Калі сонейка спіць?».

Продолжить чтениеТыдзень Берагошы

«Тыдзень Берагошы»

28 мая ва ўстанове педагогамі падрыхтаваны кансультацыі для бацькоў па беражлівым адносінам да расходу электраэнергіі: «Беражыце электаэнергію», і «Энеросбережение — не экономия, а умелое потребление».

 

Продолжить чтение«Тыдзень Берагошы»

Выпускны баль!

Паважаныя бацькі!

31 мая ў 15.30 ва установе адбудзецца свята «Бывай садок», дзе нашы выхаванцы пакажуць вам свае веды і сваё жаданне смела ісці ў першы клас. Просім вас падтрымаць іх смелае жаданне.

 

Продолжить чтениеВыпускны баль!

Аб пераносе рабочых дзен.

Паважаня бацькі!

Дашкольная ўстанова будзе працаваць у

маі па наступным графіку:

1 мая  — выхадны дзень,

4 мая (субота) – рабочы;

5,6,7,8,9  мая – выхадныя дні;

10 і 11 мая– рабочыя дні;

Плануйце сваю працоўную дзейнасць так, каб вашы дзеці не заставаліся ў гэтыя дні без нагляду.

Продолжить чтениеАб пераносе рабочых дзен.

Квэст — гульня «У пошуках чароўнага паслання кляксы»

Мэта: развіваць інтарэс да музычнай, фізічнай, пазнавальнай і пошукавай дзейнасці.

 

 

Продолжить чтениеКвэст — гульня «У пошуках чароўнага паслання кляксы»

Камунікатыўнае развіцце дашкольнікаў.

З самага нараджэння дзіця з’яўляецца першаадкрывальнікам, даследчыкам таго свету, які яго акружае. Для яго ўсё ўпершыню: сонца і дождж, страх і радасць. Самастойна дзіця не можа знайсці адказ на ўсе пытанні, якія цікавяць яго. Яму дапамагаюць педагогі, але ў першую чаргу — бацькі .

Асаблівую важнасць гэтая праблема набывае ў цяперашні час, калі маральнае і камунікатыўнае развіццё дзяцей выклікае сур’ёзную трывогу. Сапраўды, усё часцей дарослыя сталі сутыкацца з парушэннямі ў сферы зносін, а таксама з недастатковым развіццём маральна-эмацыйнай сферы дзяцей. Гэта абумоўлена празмернай «інтэлектуалізацыяй» выхавання, «тэхналогізацыяй» нашага жыцця. Дзеці сталі менш кантактаваць не толькі з дарослымі, але і адзін з адным. Жывыя чалавечыя  зносіны істотна ўзбагачаюць жыццё дзяцей, размалёўваюць яркімі фарбамі сферу іх адчуванняў. Але іх так мала.

Вельмі часта назіранне за дзіцем паказвае наяўнасць пэўных парушэнняў у зносінах — сыход ад кантактаў з аднагодкамі, канфлікты, бойкі, нежаданне лічыцца з меркаваннем або жаданнем іншага, скаргі педагогу. Гэта адбываецца не таму, што дзеці не ведаюць правілаў паводзін, а таму, што дзецям цяжка адчуць, што адчувае іншы.

Мэта развіцця камунікатыўных навыкаў — гэта развіццё камунікатыўнай кампетэнтнасці, накіраванасці на аднагодкаў, пашырэнне і ўзбагачэнне вопыту сумеснай дзейнасці і формаў зносін з аднагодкамі.

Камунікатыўныя здольнасці дзіцяці развіваюцца пры зносінах з бацькамі, выхавацелямі і аднагодкамі. Зносіны — гэта важны фактар ​​пераўтварэння дзіцяці ў паспяховага чалавека. Якім дзіця стане ў будучыні, калі вырасце, залежыць ад сям’і.

Адным з фактараў, якія ўплываюць на развіццё камунікатыўных здольнасцяў дзіцяці з’яўляецца псіхафізіалагічныя і спадчынныя захворванні. Калі ў  вас ,бацькоў, ёсць падазрэнні аб наяўнасці ў дзіцяці якіх-небудзь праблем у зносінах або паводзінах, то неабходна звярнуцца да спецыяліста. Толькі дзіцячы псіхолаг здольны ўсталяваць прычыну камунікатыўных праблем і знайсці шляхі і спосабы іх пераадолення.

Эфектыўнасці праводзімых мерапрыемстваў па развіцці навыкаў зносін у дашкольнікаў спрыяе стварэнне атмасферы супрацоўніцтва і партнёрства ў сям’і. Мэтанакіраваныя педагагічныя прыёмы дазваляюць развіваць у дзяцей камунікатыўныя, маўленчыя ўменні, культуру зносін, пазнавальныя інтарэсы, творчую актыўнасць, уяўленне, адкрытасць, добразычлівасць.

Фарміраванне камунікатыўных якасцей — важная ўмова нармальнага псіхалагічнага развіцця дзіцяці. Ад таго, як складуцца адносіны дзіцяці ў першым у яго жыцці калектыве дзяцей групы  дзіцячага саду. Ад гэтага  залежыць далейшае сацыяльнае і індывідуальнае  развіццё, а значыць і яго далейшы лёс.

Продолжить чтениеКамунікатыўнае развіцце дашкольнікаў.

Маляты таксама віншуюць мам!

Выхаванцы малодшай групы таксама падрыхтавалі шмат сюрпрызаў для сваіх матуль. Гэта і танцы, і песні, і нават вялікі прыгожы букет. Усе з задавальненнем дарылі матулям падарункі і свае цеплыя ўсмешкі.

 

 

 

 

 

 

 

Продолжить чтениеМаляты таксама віншуюць мам!