Музычная хвілінка
З вялікай асалодай спяшаюцца маляты на музычныя заняткі да Наталлі Мікалаўны. Кожны занятак — гэта новы крок да музыкі. Усе заняткі непаўторныя, цікавыя.
З вялікай асалодай спяшаюцца маляты на музычныя заняткі да Наталлі Мікалаўны. Кожны занятак — гэта новы крок да музыкі. Усе заняткі непаўторныя, цікавыя.
21 верасня ў садку адбылося фізкультурна- спартыўнае свята «Багач». Дзеці з задавальненнем удзельнічалі у спартыўных гульнях, знаеміліся з народнымі абрадамі і звычаямі асенняй пары. Бабуля Алена кожнаму выхаванцу падрыхтавала цікавы сюрпрыз.
Забава «Кошкін дом». З выхаванцамі старшай групы праведзена тэатралізацыя казкі «Кошкін дом», якую з задавальненнем глядзелі і маляты.
2 верасня ў садку проводзіўся адзіны дзень бяспекі. На працягу дня з дзецьмі праводзіліся пазнавальныя гульні па навучанню бяспецы на дарозе, па пажарнай бяспецы, аб правілах паводзін на прыродзе. Выхавальнікі груп правялі трэніровачную эвакуацыю на выпадак пажару.
У садку 1 верасня праведзена забава з дашкалятамі:»Дзень ведаў». Выхаванцы старшай групы рыхтуюцца да школы і знаемяцца з першымі дапаможнікамі, правіламі паводзін у школе і вядзе з імі аповед Нязнайка. Забава была цікавай і пазнавальнай.
З 08.06 па 12.06 у садку праведены тыдзень Берагошы. У час правядзення акцыі ў садку з дзецьмі праведзена шмат гульняў, забава. Праведзены таксама конкурс дзіцячых работ «Беражом прыродныя рэсурсы». Для выхаванцаў зроблены плакат «Азбука Берагошы». Тыдзень быў насычаны і вяселы.
29 мая у садку адбылося знакавае мерапрыемства для выхаванцаў старшай групы. Яны развіталіся з цацкамі і абяцалі стаць добрымі вучнямі ў школе. Свае віншаванні дзецям перадалі і з адміністацыі ОАО Мурава. Усім будучым вучням уручылі партфелі. Дзеці загадалі свае жаданні і выпусцілі іх у будучыню.