6 студзеня ў дзіцячым садку прайшла забава Калядкі.
Добры эмацыйны настрой падаравалі калядоўшчыкі як дзецям, так і супрацоўнікам дзіцячага садка.
Удзельнікі свята выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя переплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Свята прынясло дзецям незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася вясёлым. З пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі и падарарунками.
Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і яе традыцый. Гэта з’яўляецца неад’емнай часткай духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей.