“Рухомая гульня – як частка фізічных нагрузак на арганізм дзіцяці”
Дошкольны ўзрост з’яўляецца перыядам найбольш хуткага развіцця будовы і функцый арганізма дзіцяці. Паўнацэнна фізічна развітае дзіця меньш падвержана захворваннем, а, захварэўшы, спраўляецца з ім з меншымі адмоўнымі ўздзеяннямі. Таму стварэнне ўсіх неабходных умоў для умацавання здароўя і правільнага развіцця арганізма дзяцей дашкольнага ўзросту – задача вельмі важная. Адным з умоў нармальнага росту і развіцця, павышэння супраціўляльнасць арганізма, з’яўляецца дастатковая рухальная дзейнасць. Менавіта рухальная дзейнасць як аснова жыццязабяспячэння дзіцячага арганізма аказвае ўздзеянне на рост і развіццё нярвова-псіхічнага становішча, функцыянальныя магчымасці і працаздольнасць дзіцяці. Для кожнага ўзроставага перыяду існуе свой аптымальны ўзровень рухальнай дзейнасці, у сувязі з інтэнсіўным абменам рэчываў і пластычнымі працэсамі роста патрабаванасці ў рухах, дакладна рэгламенціруемы аптымальным рухальным рэжымам у дашкольнай установе. Паняцце “рухальны рэжым” уключае ў сябе працягласць, паўторнаць і размеркаванне ўсіх відаў фізічнай дзейнасць. І, уключае ў сябе ўсе віды арганізаванай і самастойнай дзейнасці, у якіх выступаюць лакаматорныя (звязаныя з перамяшчэннем у прасторы) дзеянні дзяцей. Улічваючы індывідуальныя асаблівасці рухальнай дзейнасці дзяцей, выбарчыя адносіны да асобных рухаў, паступлення новых дзяцей у дашкольную ўстанову, аптымізацыі рухальнага рэжыма ўласціва разнастайнасць, але і адначасова дакладная структурызацыя:
Агульная працягласць рухальнай актыўнасці займае не меньш 60% перыяда няспання;
- Змест рухальнага рэжыму з’яўляецца рухальнай дзейнасццю, разнастайнай па складу рухаў, фізічным практыкаванням;
- Пэўная частка рухальнага рэжыма, у якую уваходзяць як фізічныя практыкаванні, рухомыя гульні, спецыяльна падабраныя для фарміравання сістэм і функцый арганізма, так і карэкцыйная работа, якія праходзяць праз індывідуальныя і арганізацыйныя формы работы;
Рухомая гульня — гэта эмацыянальна афарбаваная, свядомая, актыўная дзейнасць дзяцей, характарызаваная рашэннем рухомых задач і выкананнем гульнявых правілаў. Але чаму менавіта рухомыя гульні з выкарыстаннем мастацкага слова вельмі любяць дзеці? Многія даследчыкі сёння разглядаюць рух як фактар развіцця маўлення, г. зн. рухальная актыўнасць з’яўляецца стымулятарам актыўнасці маўленчай. Яшчэ ў 1969 годзе выдатны вучоны А. М. Фанароў (НІІ дашкольнага выхавання), падводзячы вынікі шматгадовага фундаментальнага даследавання, апублікаваў статыстычныя дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што існуе сувязь паміж рухальнай сістэмай і эмацыянальнай сферай дзіцяці. Г. А. Любіна адзначала, што рухомыя гульні дастаткова поўна апісаны ў метадычнай літаратуры, але педагогам трэба дапамагчы ўбачыць у рухомых гульнях магчымасць рэалізацыі яшчэ аднаго кірунка выхаваўча-адукацыйнай работы — развіцця мовы. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца як існуючыя гульні з тэкстамі, так і камбінацыі рухальных і маўленчых імправізацый. Так, усім вядомыя рухомыя гульні «У мядзведзя ў бары», «Гусі-гусі», «Два маразы», «Ланцугі коваў», «А мы проса сеял методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускім рухавым гульням мае свае спецыфічныя асаблівасці ў залежнасці ад узросту дзяцей. Па-першае, падбіраючы гульню, варта ўлічваць агульную рухавую падрыхтоўку дзяцей пэўнага ўзросту. Гульня павінна быць накіравана на рашэнне канкрэтных вучэбна-выхаваўчых задач, а рухавы змест гульняў адпавядаць умовам іх правядзення. Важна ўлічваць пару года і надвор’е. Па-другое, выбар гульні вызначае яе месца ў распарадку дня. На першай прагулцы мэтазгодна праводзіць гульні больш дынамічныя, на другой — гульні розныя па рухавай характарыстыцы. Да пачатку гульні трэба зрабіць разметку пляцоўкі, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне і атрыбутыку. Па-трэцяе, збор дзяцей на гульню неабходна праводзіць у тым месцы пляцоўкі, адкуль будуць пачынацца гульнёвыя дзеянні. Збор павінен праходзіць хутка і цікава, таму трэба прадумаць прыёмы і пастаянна іх змяняць. Арганізацыя дзяцей на гульню патрабуе ад педагога вялікай знаходлівасці. Асабліва важна выклікаць цікавасць да гульні ў самым пачатку. Часам гэтыя прыёмы супадаюць з прыёмамі збору дзяцей. Вялікі эфект дае абыгрыванне атрыбутаў. Старэйшыя дзеці любяць і ўмеюць гуляць. З імі можна дамовіцца аб месцы і сігнале збору на прагулку. На гульнёвай пляцоўцы іх збіраюць з дапамогай заклікалачкі. Па даручэнні педагога пэўныя дзеці збіраюць астатніх у назначаны час. У гэтай групе прыёмамі арганізацыі выступаюць песенькі, вершыкі, загадкі. Па-чацвёртае, тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым. Усе гульні разлічаны на высокую актыўнасць дзяцей — рухальную, інтэлектуальную, маўленчую, сэнсорную. Прычым, па жаданні педагога або дзяцей можа быць узмоцнены любы з гэтых акцэнтаў. Выклікаючы ў дашкольніка інтарэс да гульні, педагог павінен заўважаць і выдзяляць грунтоўныя фактары ў развіцці дзяцей, рэальныя змены ў ведах, уменнях, навыках. Педагагічная назіральнасць дазваляе педагогу выбіраць патрэбныя метады кіраўніцтва гульнёй, своечасова ўносіць змены ў рухавыя паводзіны дзяцей. У сярэднім дашкольным узросце значнае месца займаюць гульні, у якіх дзеянні персанажаў адпавядаюць рэчаіснасці. Праводзячы сюжэтную рухомую гульню, педагог паведамляе дзецям яе назву, расказвае змест, асобна выдзяляючы правілы гульні, падкрэслівае сэнс і асаблівасці дзеянняў кожнага персанажу, паказвае рухі, якія могуць выклікаць у гуляючых цяжкасці. Важна пераканацца, што дзеці зразумелі ўмовы гульні, добра прадстаўляюць яе рухавы змест. Затым педагог размяркоўвае ролі сярод гуляючых. Роля вядучага спачатку даручаецца актыўнаму іграку, які можа з ёй справіцца, а затым па чарзе і астатнім дзецям групы. У гульні дарослы дзейнічае нараўне з усімі гуляючымі, ацэньвае выкананне рухаў, паводзіны дзяцей, рэгулюе фізічную нагрузку. Пры паўтарэнні знаёмай гульні ствараюцца яе варыянты: мяняюцца рухі, якія выконвалі дзеці, уключаюцца правілы, якія патрабуюць вытрымкі, самавалодання, змяняецца форма арганізацыі гуляючых. У старэйшым дашкольным узросце правілы гульні ўскладняюцца, фарміруюць у дзяцей уменне кіраваць сваімі паводзінамі. Пры тлумачэнні гульні педагог раскрывае яе змест з пачатку да канца, затым з дапамогай пытанняў удакладняе правілы, замацоўвае вершаваныя тэксты, прапануе камусьці з дзяцей паўтарыць змест. Пасля гэтага педагог указвае месцазнаходжанне гуляючых і размяркоўвае ролі, прызначае вядучага, кіруючыся пэўнымі педагагічнымі задачамі (заахвоціць новенькага дзіця, паказаць на прыкладзе актыўнага, як важна быць смелым і г. д.), прапаноўвае самім дзецям выбраць вядучага (пры дапамозе «чароўнай палачкі», лічылкі). У ходзе гульні педагог сочыць за дзеяннямі і ўзаемаадносінамі дзяцей, выкананнем імі гульнявых правіл, пры дапамозе розных прыёмаў павышае фізічную нагрузку: павялічвае адлегласць для прабягання, змяняе даўжыню рухаў у гульнях з вывертамі, рацыянальна выкарыстоўвае тэкст гульні (увесь тэкст прагаворваецца толькі ў пачатку гульні, а затым ён скарачаецца і дзеці гавораць словы, якія падштурхоўваюць да дзеяння), назначае адразу 2—3 вядучых (у гэтым выпадку павялічваецца не толькі фізічная нагрузка, але і эмацыянальная насычанасць гульні). Пры падвядзенні выніка гульні педагог аналізуе, як дзецям удалося дасягнуць поспеху, чаму «лавішка» хутка паймаў адных ігракоў, а іншыя яму не даліся. Да абмеркавання вынікаў прыцягваюцца дзеці. Гэта прывучае іх да аналізу сваіх учынкаў. Пры паўторным правядзенні гульні дашкольнікі вучацца самастойна ствараць яе варыянты: прыдумваюць новыя сюжэты, больш складаныя гульнявыя заданні і правілы, ствараюць розныя камбінацыі рухаў. Яскравым узорам рухомых гульняў з выкарыстаннем мастацкага слова з’яўляюцца беларускія народныя гульні. Яны захоўваюць сваё мастацкае хараство, эстэтычнае значэнне і складаюць найкаштоўнейшы, непаўторны гульнявы фальклор. «Народная педагогіка цесна звязала ў адно цэлае мастацкае слова і пэўныя дзеянні, якія адпавядаюць зместу твора», — адзначае Н. С. Старжынская. Такім чынам, выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да роднага слова, фарміраванне чуласці да маўленчых норм беларускай мовы і сродкаў выразнасці дасягаецца і праз рухомыя гульні. Таму дыяпазон выкарыстання мастацкага слова ў працы з дзецьмі 4—6 гадоў можна значна пашырыць, калі зместам рухомых гульняў стануць вершы або ўрыўкі з вершаваных тэкстаў беларускіх паэтаў. Гарманічнае спалучэнне паэтычнага слова, рытму, інтанацыйнай выразнасці, музыкі і рухаў дае магчымасць рэалізаваць эмацыйныя патрэбы дзіцяці. Рухомыя гульні пашыраюць агульны кругагляд, папаўняюць слоўнікавы запас, удасканальваюць псіхічныя працэсы. Яшчэ ў 1932 годзе Г. В. Хухлова адзначыла, што «сістэматычныя фізічныя заняткі, якія праводзяць з эмацыянальным пад’ёмам і павелічэннем, — найбольш просты шлях да фізічнага і псіхічнага ўдасканалення дзіцячага арганізма». Рух і гульня ў дзяцей заўсёды выступаюць разам. Рухаючыся, яны гуляюць, гуляючы — рухаюцца. Чым багацей склад рухаў дзіцяці, тым змястоўней яго гульня. Трэба паклапаціцца аб сюжэтах для дзіцячых гульняў. Напрыклад, дзеці могуць перадаваць вобразы звяроў і птушак; адлюстраваць сітуацыю, якая апісана ў мастацкім творы; выразна перадаваць тэксты лічылак, прыказак, прымавак; і г. д. Дашкольны ўзрост лічыцца найбольш спрыяльным перыядам мастацкага ўспрымання паэзіі. У гады дзяцінства назіраецца асаблівае імкненне дзіцяці да рытмічна-арганізаванага складу маўлення. Дашкольнікі вельмі любяць слухаць і чытаць вершы. Яны аддаюць ім відавочную перавагу ў параўнанні з празаічнымі творамі. У першую чаргу дзеці ўспрымаюць рытм і мелодыю, рыфму верша — увогуле ўсё тое, што вызначае яго мастацкі густ. Успрымаючы чароўныя гукі і гукаперайманні, паэтычную рыфму, дзіця глыбей пранікае ў чароўныя таямніцы высокай паэзіі. Яго ўяўленні перапаўняюцца пры гэтым яскравымі, зрокавымі вобразамі-малюнкамі. Мастацкае гучанне тэксту вершаванага твора захапляе дашкольніка, нараджае ў яго пэўныя пачуцці і вызывае адпаведны настрой. У сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму завучванне вершаў на памяць з’яўляецца адным з найбольш падыходзячых прыёмаў развіцця прамовы на іншай мове. Завучванне вершаў дапамагае дашкольнікам адпрацаваць навыкі трапнага выразнага вымаўлення гукаў, слоў, словазлучэнняў, адчуць мелодыю гучання мастацкага слова. Завучванне слоў да рухомай гульні можа ісці рознымі шляхамі:
- Калі вершаваны тэкст просты і кароткі, ён можа адразу ўключацца ў сюжэт гульні («Кукарэку, певунок», «Зярняткі для куранятак», «Вартаўнік», «Зайцы», «Ясь, не зваліся» і інш.).
- Вершаваны тэкст спачатку развучваецца з 1—3 дзецьмі, якія будуць вядучымі («Каршуны», «Пчала», «Праз дзверы» і інш.).
- Калі ў вершы сустракаюцца незразумелыя словы, якія патрабуюць дадатковага тлумачэння, знаёмства з тэкстам адбываецца перад пачаткам гульні («Хавайся», «Снежны зайчык», «Знайдзі сабе дом» і інш.).
- Неабходна загадзя знаёміць з тэкстам гульні, словы якой патрабуюць правільнага вымаўлення гукаў у словах; так, зместам асобных гульняў з’яўляюцца скорагаворкі, чыстагаворкі («Хто на каго палюе», «Рак і грак», «Капялюш» і інш.).
- Калі тэкст складаны, словы гульні завучваюцца асобна ад гульні, і толькі потым дзеці знаёмяцца з самой гульнёй; але такіх гульняў не шмат («Гадзюка», «Жабіны канцэрты», «Бубен» і інш.). Для рухомых і карагодных гульняў Н. С. Старжынская раіць падбіраць вершы з выразным рытмам, лічылкі, пацешкі з дынамічным зместам, якія дазваляюць выконваць адпаведныя дзеянні. Засвойваючы мастацкі твор у гульні, дзіця глыбей, больш актыўна пранікае ў вобраз верша, лёгка ўлаўлівае музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць мовы, пазнае дакладнае значэнне слоў, іх лаканічнасць. Аднак гульні, якія выкарыстоўваюцца з мэтай развіцця беларускай мовы, павінны адрознівацца ад гульняў на рускай мове. Толькі такая гульня можа служыць псіхалагічным «апраўданнем» пры пераходзе на беларускую мову. Аб гэтай асаблівасці папярэджвае Н. С. Старжынская ў адным з канцэптуальных палажэнняў распрацаванай тэхналогіі. Навучанне дзвюм мовам найбольш эфектыўна ажыццяўляецца ў сітуацыі «адна асоба — адна мова» (прынцып Грамонта). Ва ўмовах грамадскага выхавання гэты прынцып атрымлівае некалькі іншае гучанне: кожная мова павінна выкарыстоўвацца ў залежнасці ад умоў або акалічнасцей. Такі падыход найбольш прыдатны для Беларусі, калі дзеці з рускамоўных сем’яў авалодваюць беларускай мовай у дзіцячым садзе. Ранняе засваенне беларускай мовы рускамоўнымі дзецьмі дасць станоўчыя вынікі пры строгім захаванні ў зносінах з дзіцем прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін — адна мова». Гэта значыць, што адзін і той жа педагог можа выкарыстоўваць у зносінах з дзіцем і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымлівацца адной з іх на пэўных занятках, у гульнях і т. п. Пры гэтым важна ствараць псіхалагічную ўстаноўку на беларускую мову. Такой псіхалагічнай устаноўкай пры правядзенні рухомых гульняў з выкарыстаннем вершаваных тэкстаў беларускіх паэтаў могуць паслужыць заклічкі, лічылкі, жараб’ёўкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі. Аднак гэты матэрыял таксама павінен быць на беларускай мове. Вядома, было б памылкай, калі педагог праводзіў бы гульню на беларускай мове, а «прэлюдыя» да гульні ішла на рускай мове. Усё, што тычыцца перыяду «да гульні» і перыяду «адразу пасля гульні», павінна адбывацца на беларускай мове. Таму і дарослы, і дзеці пастаўлены ва ўмовы размаўляць у гэтай канкрэтнай сітуацыі на беларускай мове, што натуральна ж спрыяе пашырэнню беларускага актыўнага слоўніка. З часам такія зносіны становяцца больш вольнымі. Па сутнасці, незразумелымі ці малазнаёмымі будуць толькі словы новай гульні, а слоўнік па «арганізацыйных момантах» застанецца ранейшым (гульня, лічылка, вядучы, самы спрытны, гурт дзяцей, кола, падлічым, пляцоўка, па чарзе, хутчэй і шмат іншых слоў і словазлучэнняў). Выкарыстанне мастацкага слова ў сюжэце рухомых гульняў з’яўляецца вельмі эфектыўным метадычным прыёмам у навучанні дашкольнікаў беларускай мове, таму што: — мастацкія творы напісаны літаратурнай мовай, якая з’яўляецца ўзорам пісьменнай культурнай мовы; — у дзіцяці выпрацоўваецца ўстойлівая цікавасць і станоўчае эмацыянальнае стаўленне да маўленчай дзейнасці, якая выкарыстоўваецца ім ў ходзе рухомай гульні; — значна павышаецца маўленчая актыўнасць дзіцяці і лёгка атрымаць ад яго ўжыванне максімальнай колькасці новых маўленчых канструкцый і адзінак; — дашкольнік вучыцца не проста паўтараць гатовыя маўленчыя канструкцыі, але і будаваць выказванні самастойна для выражэння агульнай думкі або жадання, але ўжо па-за рухомай гульнёй; гэта значыць, ўжо ў дашкольным узросце можна закласці аснову прадуктыўнай беларускай мовы. Нельга вывучыць родную мову прымусова, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна і лёгка. А для гэтага выхавальніку неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі. Інтэлектуальнае, моўнае развіццё здзяйсняецца больш паспяхова і лёгка, калі яно будуецца на фундаменце разнастайнай рухомай дзейнасці дзіцяці.
Задача выхавальніка заключаецца ў тым, каб дзеці штодзённа змаглі чамусьці навучыцца новаму, удасканальвалі ужо знаёмае, узбагачалі свае веды і пачуцці, а, адыходзячы дахаты, мелі цікавую перспектыву на заўтра – пагуляць у абяцаную цікавую гульню. Такое цікавае паўнацэннае жыццё можа стварыць кожны выхавальнік.