Тэма:»Прыйшоў Багач — хавай вілы, даставай капач».
Уключэнне ў выхаваўчы працэс азнаямлення дзяцей з народнымі традыцыямі, абрадамі і святамі Беларусі дапамагае педагогам вырашаць задачы выхавання маральных каштоўнасцей, павагі і цікавасці да вытокаў роднай старонкі.
21 верасня нашы выхаванцы пазнаёміліся са святам Багач. З вялікай ахвотай і зацікаўленасцю дзеці ўдзельнічалі ў фізкультурна-спартыўным свяце «Прыйшоў Багач — хавай вілы, даставай капач». На прыканцы свята гаспадыня Васілінка ўсіх пачаставала наліўнымі яблыкамі.