17 верасня – Дзень народнага адзінства.
17 верасня 2021 года мы ўпершыню свядкавалі новае дзяржаўнае свята, сэнс і значэнне якога маюць глыбокія гістарычныя карані. Летапіс Беларусі багаты прыкладамі, калі менавіта яднанне народа спрыяла росквіту краіны, яе незалежнасці, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Няхай гэты дзень стане святам яднання і ўзаемадапамогі, паслужыць ўсведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма, і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас!