С наступающим праздником, дорогие женщины.
Дорогие наши мамы!
Приглашаем Вас 7 марта в 15.30
на утренник, посвящённый
международному
женскому дню – 8 Марта
Дорогие наши мамы!
Приглашаем Вас 7 марта в 15.30
на утренник, посвящённый
международному
женскому дню – 8 Марта
1 сакавіка ва ўстанове быў праведзены дзень грамадзянскай абароны.
З супрацоўнікамі і выхаванцамі былі праведзены трэніровачныя заняткі па эвакуацыі з установы.
Супрацоўнікі ў чарговы раз былі інструктаваны аб іх дзеяннях на выпадак узнікнення пажару ці іншых сітуацый, небяспечных для жыцця.
22 лютага ў садку адбылося музычна — спартыўнае свята, якое падрыхтавалі для выхаванцаў і бацькоў музычны кіраўнік Пстыга Н.М. і выхавальнік Рубель Л.А.
Свята было насычана музычнымі кампазіцыямі і спартыўнымі спаборнітвамі. Удзел у спартыўных спаборнітвах прымалі і таты нашых выхаванцаў.
У дзіцячым садку дзеці з задавальненнем сустракалі Калядкі. Сумесна з музычным кіраўніком і выхавальнікам групы дзеці ўспомнілі і разыгралі традыцыі святочных навагодніх вячорак «Калядкі». Свята было напоўнена песнямі, гульнямі, прымаўкамі беларускіх каляд. У канцы святкавання дзеці атрымалі падарункі для груп ад спонсараў АТТ «Мурава» і гасцінцы.
«Традыцыі нашай сям’і»
28 снежня ў садку адбылася сустрэча Дзядулі Мароза і выхаванцаў.
Пад час сучтрэчы дзеці танцавалі вакол навагодняй елачкі, спявалі песні, гулялі, чыталі вершы і атрымлівалі доўгачаканыя падарункі.
А дапамагалі ў арганізацыі свята для нашых выхаванцаў бацькі і АТТ «Мурава». Вялікі дзякуй вам, за дапамогу.
Паважаныя бацькі!
Дашкольная ўстанова ў снежні 2018 мае перанос рабочых дзен.
22 снежня (субота) — рабочы дзень,
23,24,25 снежня выхадныя дні;
29 снежня(субота) — рабочы дзень,
30,31 снежня і 1 студзеня 2019г. — выхадныя дні.
Паважаныя бацькі!
Запрашаем вас на навагодні ранішнік
«Мы сустракаем Новы год»,
які адбудзецца ва ўстанове 28.12.2018 у 15.10.
На працягу 4 тыдня ва ўстанове прайшла кніжная выстава: «У свеце беларускай казкі»
Мэта выставы: сумесна з бацькамі ўзбагачаць вопыт успрымання дзецьмі народных казак, малых форм фальклору, падтрымліваць цікавасць да мастацкага выканання — пераказу казак, апавяданняў. Ствараць спрыяльныя умовы для сумеснай мастацкай творчай дзейнасці.