7 сакавіка ва ўстанове адбылося віншанне самых любых мам і бабуль. Выхаванцы віталі сваіх матуль і бабуль песнямі, вершамі, танцамі і нават сцэнкамі і жыццевых сітуацый. А дапамог арганізаць свята Шарманшчык, які завітаў у госці, каб павіншаваць жанчын са святам.