“Традыцыі народнай педагогікі ў выхаванні здаровага дзіцяці”
Народная педагогіка беларусаў мае стасункі з іншымі навукамі і дысцыплінамі. Яна звязана на толькі з агульнай педагогікай, але і з гісторыяй, літаратурай, асабліва этнаграфіяй, фальклорам, народнай культурай, мастацтвам, этыкай, эстэтыкай, беларусазнаўствам.